Усе навіны

Алісан: «Мы разам з Пеле, ён не адзін. You’ll Never Walk Alone»

6 снежня 2022, 14:59

Брамнік зборнай Бразіліі Алісон пракаментаваў сітуацыю са шпіталізацыяй Пеле.

«Усе ведаюць, што са здароўем Пеле не ўсё добра. Ён так шмат значыць для нас, бразільцаў, ён так шмат значыць для футбола. Гэта толькі маленькае паведамленне ад нашай каманды: мы молімся, каб яму стала лепей. Мы разам з ім, ён не адзін. You’ll Never Walk Alone, ён не будзе адзін у гэтую цяжкую хвіліну. Яго сям'я не будзе адна. Мы з імі, нават калі далёка.

Калі мы зможам пазмагацца тут, на ЧС, выйграваць матчы і выйграць турнір для яго – мы гэта зробім», – сказаў Алісан.