Усе навіны

Раберта Марцінес можа ўзначаліць зборную Іспаніі

7 снежня 2022, 19:12

Федэрацыя футбола Іспаніі дала Луісу Энрыке 2-3 дні на прыняцце рашэння адносна сваёй будучыні ў нацыянальнай камандзе.

У выпадку, калі Энрыке пакіне зборную Іспаніі, то Раберта Марцінес будзе адным з галоўных кандыдатаў на пасаду новага галоўнага трэнера «фурыі Рохі».

На ЧС-2022 Марцінес са зборнай Бельгіі не змог выйсці з групы і падаў у адстаўку. За больш чым шэсць гадоў на чале бельгійскай каманды іспанскі коўч здабыў 59 перамог у 80 матчах, а на ЧС-2018 заняў трэцяе месца.

Таксама Марцінес трэніраваў «Суонсі», «Уіган» і «Эвертан». Нядаўна з'явілася інфармацыя, што 49-гадовы спецыяліст адкрыты для прапаноў з АПЛ.