Усе навіны

Прэзідэнт «ПСЖ» Аль-Хелайфі: «Безумоўна, Месі хоча застацца ў клубе»

8 снежня 2022, 23:19

Прэзідэнт «ПСЖ» Насэр Аль-Хелайфі паведаміў, што падаўжэнне кантракту з Ліянэлем Месі будзе абмяркоўвацца з футбалістам у студзені.

«Ці хоча Месі застацца? Безумоўна.

Ён вельмі шчаслівы, вы можаце бачыць гэта па выступах у нацыянальнай камандзе. Калі гулец нешчаслівы, то яго выступы ў зборнай будуць не занадта добрымі.

Ён выдатна выступіў у гэтым сезоне для нас, забіў шмат галоў і аддаў шмат выніковых перадач.

Мы дамовіліся пасля чэмпіянату свету сесці за стол. Але абодва бакі – клуб і ён – вельмі задаволеныя, таму мы пагаворым пасля чэмпіянату свету», – сказаў Аль-Хелайфі.

Месі прыйшоў у »ПСЖ« у жніўні 2021 года, яго кантракт дзейнічае да лета 2023-га і ўключае опцыю пралангацыі яшчэ на сезон.