Усе навіны

Златка Даліч: «Мае гульцы ненармальныя. Я ж казаў, ніколі не недаацэньвайце нас»

9 снежня 2022, 22:15

Галоўны трэнер зборнай Харватыі Златка Даліч пракаментаваў выхад каманды ў паўфінал ЧС-2022 пасля перамогі над Бразіліяй (1:1, 4:2 па пенальці).

«Гэтая перамога для харвацкага народа. Брава хлопцам, мы выбілі галоўнага фаварыта.

Я ж казаў, ніколі не недаацэньвайце нас. На гэтым мы не заканчваем, ідзем далей. Усе выклаліся на максімум. Мае гульцы ненармальныя», – сказаў Даліч.

У 1/2 харваты сустрэнуцца з пераможцам пары Нідэрланды – Аргенціна.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com