Усе навіны

Ібрагімавіч: «Сказаў Леау, каб ён заставаўся ў «Мілане»

13 снежня 2022, 12:27

Нападаючы «Мілана» Златан Ібрагімавіч выказаўся наконт будучыні свайго аднаклубніка Рафаэля Леау.

«Леау вельмі важны для «Мілана». Ён адзін з тых, хто мяняе сітуацыю на полі. Ён быў лепшым гульцом у мінулым сезоне ў Серыі А.

Калі ён прыехаў да нас, то не быў гульцом, які робіць розніцу. Наш трэнер дае яму свабоду. У іншым клубе гэта можа быць не адразу.

Я сказаў яму, каб ён заставаўся ў «Мілане». Але па-за полем, на жаль, мы калегі, і не можа паўплываць на будучыню іншых», – сказаў Ібрагімавіч.