Усе навіны

У трэнерскі штаб Камароўскага ў «Іслачы» могуць увайсці Сяргей Канцавы і Кірэнкін

16 снежня 2022, 16:38

Як стала вядома «Трыбуне», у трэнерскі штаб «Іслачы» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Камароўскага могуць увайсці Сяргей Канцавы і Раман Кірэнкін.

Раней каманду пакiнулi трэнеры Андрэй Гарбуноў, Сяргей Паўлюковіч і Аляксандр Шагойка, галоўны трэнер Арцём Радзькоў.

Канцавы ў канцы чэрвеня стаў гульцом дзяржынскага «Арсенала». Да гэтага 36-гадовы абаронца выступаў за «Нафтан».

Усяго ў скарбонцы Канцавога адзін залаты, пяць сярэбраных і тры бронзавыя медалі чэмпіянатаў Беларусі, а таксама Кубак Беларусі ў 2011 годзе ў складзе «Гомеля».

Раман Кірэнкін уваходзіў у трэнерскі штаб Аляксандра Міхайлава ў БАТЭ, а пасля яго сыходу працаваў з Кірылам Альшэўскім да канца мінулага сезона і заваяваў з барысаўчанамі бронзавыя медалі чэмпіяната Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com