Усе навіны

Гулец «Паперпрама» Санец пра покер у матчы Д2: «Такога цуду ў мяне не было»

29 красавіка, 12:30

Форвард «Паперпрама» (Д2) Максім Санец расказаў аб матчы з «Тарпеда-БелАЗ-2» (8:1). Футбаліст аформіў покер за 35 хвілін.

– Цяпер першая ліга непрадказальная, кожны спрабуе здабываць перамогі, але ў дубля добрая і маладая каманда, якая я ўпэўнены кожнаму суперніку даставіць праблем.

– За адну гульню вы забілі больш, чым за ўвесь мінулы сезон. Як так атрымалася, і ці першы гэта ваш покер у кар'еры?

– Так, але калі вяртацца да мінулага сезону, я атрымаў траўму меніска і не дайграў нават першы круг, зрабіў аперацыю і аднавіўся, дзякуй камандзе і кіраўніцтву, што не пакінулі ў цяжкі момант. Покер так, упершыню ў маёй кар'еры.

– А на дзіцяча-юнацкім этапе бывалі?

– Не, такога цуду ў мяне не было, нават на трэніроўках вельмі рэдка, дзякуй камандзе – гэта ўсё дзякуючы ім.

– Якія задачы ставяцца ў клубе?

– Задача, як напэўна ўжо ўсё казалі ў мінулых інтэрв'ю, быць у шасцёрцы, але галоўнае на гэтым не зацыклівацца, а паказваць вынік ад гульні да гульні, – сказаў Санец.