Усе навіны
Вiдэа

Экс-галкіпер зборнай Расіі Філімонаў пра матч з беларусамі ў 1999-м: «У нас была лепшая каманда. Для нас гэта проста спарынг. Больш нічога»

29 красавіка, 12:04

Былы галкіпер зборнай Расіі Аляксандр Філімонаў успомніў аб таварыскім матчы супраць каманды Беларусі ў 1999 годзе.

– З прафесійнай кар'еры захаваліся ў памяці матчы ў Беларусі?

– Так, Гэта было ў 1999-м. Мы тут абыгралі зборную вашай краіны 2:0. Я таксама выходзіў на поле. 25 гадоў таму...

– Мінск тады якім быў? Што памятаеце пра беларускі футбол

– Ой, наогул, вось вы ведаеце, такое жыццё футбольнае: шмат дзе быў, мала чаго бачыў. Атрымалася так, што ў асноўным наведвалі аэрапорт, гатэль, стадыён.

Таму для сябе зараз зноўку адкрываю горад, і ўдалося ўжо неяк адцягненым поглядам паглядзець. Горад і прыгожы, і прыемны.

– Вернемся ў 1999-ы год. Вы ж гулялі тады супраць майстравітай зборнай Беларусі: Бялькевіч, Рамашчанка, Гурэнка і іншыя нашы суперзоркі былі прадстаўлены ў тым пакаленні. Вы адчувалі, што тая каманда класная была?

– У нас была нашмат лепш каманда. Таму... Мы да таго матча абыгрывалі французаў, Ісландыю. Для нас усяго толькі быў таварыскі паядынак. І ў прынцыпе больш нічога, – сказаў Філімонаў.