Усе навіны

Гулец «Дынама»-1982 Мельнікаў: «Перад матчамі з «Дынама» М і «Спартаком» Курненін, Пудышаў, Пракапенка селі на тэлефон – трэба было дамаўляцца з масквічамі»

17 снежня 2022, 12:39

Гулец мінскага «Дынама», якое ўзяло чэмпіёнства ў 1982 году, Валер Мельнікаў распавёў, як перад апошнімі матчамі чэмпіянату таго года футбалісты менчукоў дамаўляліся з маскоўскімі аднаклубнікамі і футбалістамі «Спартака».

– Апошні матч залатога сезона са «Спартаком» выдаўся вогненным…

–  Там сітуацыя атрымалася унікальная. Матчы з «Дынама» [маскоўскім] і «Спартаком» перанеслі, бо памёр генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў. Мы з Масквы вярнуліся ў Стайкі і проста чакалі рашэння аб правядзенні. Пяць дзён жалобы. За гэты час Курненін, Пудышаў, Пракапенка шчыльна садзяцца на тэлефон. Трэба дамаўляцца з масквічамі. Бо прайшла інфармацыя, што наш асноўны канкурэнт, кіеўскае «Дынама», пра ўсё ўжо дамовіўся і ў любым выпадку атрымае ў двух заключных турах чатыры ачкі. Але мы абгулялі два маскоўскіх клуба і сталі чэмпіёнамі, – распавёў Мельнікаў.