Усе навіны

Магуайр, Месі, Мбапэ і Грызман – у сімвалічнай зборнай ЧС-2022 па версіі WhoScored

19 снежня 2022, 16:26

Статыстычны партал WhoScored апублікаваў сімвалічную зборную чэмпіянату свету-2022 у Катары.

Самы высокі рэйтынг сярод усіх футбалістаў турніру атрымаў капітан зборнай Аргенціны Ліянэль Месі – 8.25.

Брамнік: Дамінік Ліваковіч (Харватыя);

Абаронцы: Ашраф Хакімі (Марока), Родры (Іспанія), Хары Магуайр (Англія), Тэо Эрнандэс (Францыя);

Паўабаронцы: Каземіра (Бразілія), Антуан Грызман (Францыя), Джуд Белінгем (Англія);

Нападаючыя: Бруну Фернандэш (Партугалія), Ліянэль Месі (Аргенціна), Кіліян Мбапэ (Францыя).