Усе навіны

Аляксей Бага ўзначаліў «Шахцёр»

21 снежня 2022, 11:41
4

Як паведамляе прэс-служба «Шахцёра», Аляксей Бага ўзначаліў салігорскі клуб.

Кантракт з трэнерам разлічаны на 2 гады.

У 2011-м Бага ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды БАТЭ, з лета 2018 па канец 2019-га ўзначаліў барысаўскі клуб. Потым Бага быў галоўным трэнерам у замежных камандах: літоўскім «Жальгірысе» (2020) і казахстанскім «Актобе» (2021).

Беларускі спецыяліст ужо ўзначальваў «Шахцёр» у канцы сезона 2021. Пад яго кіраўніцтвам салігарчане атрымалі 8 перамог у 10 матчах і датэрмінова сталі чэмпіёнам Беларусі. Пасля заканчэння вышэйшай лігі-2021 Бага пакінуў клуб і ўзначаліў азербайджанскі «Сумгаіт», якім кіраваў да верасня гэтага года і наступнага вяртання ў «Шахцёр».

Адзначым, што Аляксей Бага ў якасці галоўнага трэнера правёў 58 матчаў, у якіх 43 разы дабіваўся перамогі і 8 разоў гуляў унічыю.