Усе навіны

Мікіта Капленка перайшоў у «Шахцёр»

23 снежня 2022, 17:34

Беларускі паўабаронца Мікіта Капленка стаў гульцом салігорскага «Шахцёр».

Футбаліст падпісаў трохгадовы кантракт.

Капленка - выхаванец мінскай «Змены». Ён выступаў у мінскім «Дынама», «Тарпеда-БелАЗ», «Чайцы» (Расія, Д2).

Апошнім клубам з'яўляўся «Валгар» (Расія, Д2). 27-гадовы хаўбек правёў за каманду 7 матчаў у сезоне-2022/23.