Усе навіны

Гісторык Фрыдман: «Хатнія сустрэчы зборная Беларусi хоча праводзіць у Сербіі. Аднак гульня супраць Косава дакладна там не зможа адбыцца»

24 снежня 2022, 15:56

Гісторык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў будучыя гульні зборнай Беларусі супраць зборнай Косава у межах кваліфікацыі да Еўра-2024.

«Зборная Беларусі па футболе дапушчана да кваліфікацыйнага турніру на чэмпіянат Еўропы, але яе ўдзел ужо пагражае цэлым шэрагам міжнародных палітычных скандалаў.

Беларусам забаронена праводзіць хатнія гульні ў Беларусі і ў прысутнасці публікі. Хатнія сустрэчы зборная хоча праводзіць у Сербіі.

І тут пачынаюцца пытанні. Першая гульня ў Беларусі дома з Швейцарыяй, ключавыя гульцы якой Граніт Джака і Джардан Шакіры (па паходжанні косаўскія албанцы) не гараць жаданнем ехаць у Сербію. А ў чэрвені беларусаў і зусім чакае гульня са зборнай Косава.

Афіцыйны Мінск незалежнасць Косава не прызнае, але гуляць, а значыць і фактычна прызнаць Косава, давядзецца. Гэтая гульня, аднак, ужо дакладна ў Сербіі не зможа адбыцца.

А наогул да кваліфікацыі яшчэ далёка: калі рэжым Лукашэнкі ўцягне Беларусь яшчэ глыбей у вайну, то зборную могуць і зусім зняць з турніру», – напісаў Фрыдман.

Адзначым, што зборная Косава прымала ўдзел у Еўрапейскіх гульнях-2019 у Мінску, баскетбольны «Мінск» гуляў дома і ў гасцях супраць «Сігала» з Прышціны, а міні-футбольная «Сталіца» у 2022 годзе ўдзельнічала ў групавым этапе ЛЧ, які праходзіў у Косава.