Усе навіны

Будучыня Раналду ў зборнай Партугаліі будзе залежаць ад выбару новага галоўнага трэнера

24 снежня 2022, 17:06

На рашэнне капітана зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду наконт працягу выступаў за нацыянальную каманду можа паўплываць імя наступнага галоўнага трэнера. Пра гэта паведамляе Sport.es.

Выбар мясцовай федэрацыі паўплывае на тое, ці завершыць 37-гадовы партугалец міжнародную кар'еру.

Сам Раналду публічна не расказваў пра свае планы. Мінулай восенню ён заяўляў, што хацеў бы згуляць яшчэ на Еўра-2024.

Паводле папярэдніх звестак, на пасаду ў зборнай Партугаліі прэтэндуюць Жазэ Маўрынью, Руй Жоржэ, Паўлу Фансека, Луі ван Гал і Леанарда Жардзім.