Усе навіны

Месі падпіша з «ПСЖ» кантракт па схеме «1+1» і з павелічэннем заробку (Гільем Балаге)

24 снежня 2022, 18:59

Журналіст CBS Гільем Балаге паведаміў, што «ПСЖ» амаль дамовіўся з Ліянелем Месі пра падаўжэнне кантракту.

Перамовы прэзідэнта французскага клуба Насера Аль-Хелайфі і яго футбольнага дарадцы Луіша Кампуша з бацькам і агентам 35-гадовага аргенцінца Хорхе Месі працягваліся 4 месяцы.

Цяпер у футбаліста кантракт з «ПСЖ» па схеме 2 +1 (першыя два гады заканчваюцца ў канцы сезона). «ПСЖ» прапануе забыцца пра магчымасць падоўжыць здзелку яшчэ на год, а адразу падпісаць новую – па схеме 1+1. То бок гулец падпіша кантракт да канца сезона 2023/24 з магчымасцю пралангацыі яшчэ на адзін.

Бакі амаль пра ўсё дамовіліся. І пра тэрмін кантракта, і пра заробак нападаючага, які павялічыцца.

Адзначаецца, што «Барселона» не прапаноўвала Месі кантракт.

Аргенцінец можа правесці ў «ПСЖ» яшчэ 3-4 гады, паколькі ён і яго сям'я шчаслівыя ў Парыжы. Да таго ж у яго тут ёсць шанец выйграць яшчэ адзін «Залаты мяч» і яшчэ адну Лігу чэмпіёнаў. Варыянт з МЛС пакуль не разглядаецца.