Усе навіны

Перэс разглядае Тухеля, Нагельсмана, Рауля, Арбелоа і Алонса ў якасці замены Анчалоці

25 снежня 2022, 20:09

ElNacional.cat назваў 5 кандыдатаў на замену галоўнаму трэнеру «Рэала» Карла Анчалоці, калі ён пагодзіцца ўзначаліць зборную Бразіліі.

Прэзідэнт іспанскага клуба Фларэнціна Перэс лічыць, што італьянец адпрацуе кантракт да лета 2024 года, але на ўсялякі выпадак падрыхтаваў спіс кандыдатаў на яго замену.

Гэта галоўны трэнер рэзервовай каманды «Рэала» Рауль, коўч «Рэала» U19 Альвара Арбелоа, галоўны трэнер «Баера» Хабі Алонса.

Акрамя былых гульцоў «Рэала», ёсць і замежныя кандыдатуры – былы коўч «Чэлсі» Томас Тухель і галоўны трэнер «Баварыі» Юльян Нагельсман.