Усе навіны

Дэвіс – мэта «Рэала» на 2024 год

27 снежня 2022, 13:14

«Рэал» мае намер падпісаць абаронцы «Баварыі» Альфонса Дэвіса ў 2024 годзе.

Мадрыдцам падабаецца ў Дэвісе шпаркасць, моц, фізіка і вопыт гульні на высокім узроўні. «Сметанковыя» бачаць канадца як узмацненне левага флангу абароны на некалькі наступных гадоў.

Таксама «Рэалу» спадабалася выступленне Дэвіса на ЧС-2022.

Акрамя таго, кантракт Дэвіса з «Баварыяй» заканчваецца летам 2025 года. Трансфермаркт ацэньвае іграка ў 70 мільёнаў еўра. «Рэал» спадзяваецца, што абаронцу ўдасца купіць па больш нізкай цане, калі да заканчэння тэрміну кантракта будзе заставацца год.

У бягучым сезоне Дэвіс аформіў 1 гол і аддаў 4 асіста ў 19 матчах. Статыстыка тут.