Усе навіны

Траякоў вярнуўся ў «Гомель»

12 студзеня 2023, 16:04

27-гадовы абаронца Ягор Траякоў перайшоў у «Гомель». Кантракт разлічаны на два гады.

Выхаванец клуба выступаў за каманду з 2015 па 2020 год. Мінулыя два сезоны футбаліст правёў у пінскай «Хвалi» (31 матч, 5 галоў) і бабруйскай «Белшыне» (29 матчаў, 5 галоў).