Усе навіны

Рэшфард забіў за «МЮ» у 7-м матчы запар – у апошні раз гэта ўдавалася Раналду ў 2008-м

14 студзеня 2023, 17:35

Вінгер «Манчэстэр Юнайтэд» Маркус Рэшфард вызначыўся голам у вароты «Манчэстэр Сіці» у 20-м туры АПЛ.

Рэшфард забіў у 7-м матчы запар – у яго актыве 8 галоў і 2 асіста на працягу гэтага адрэзка. Апошні гулец «МЮ», які забіваў у 7 гульнях запар – Крышціяну Раналду ў 2008 годзе.

У гэтым сезоне Рэшфард забіў 16 мячоў і аддаў 6 галявых у 26 сустрэчах.

Статыстыка 25-гадовага ангельца тут.