Усе навіны

«Шахцёр» падпісаў чарнагорскага абаронцу Дрынчыча

19 студзеня 2023, 15:29

Як паведамляе прэс-служба «Шахцёра», клуб падпісаў чарнагорскага цэнтральнага абаронцу Мілаша Дрынчыча.

Ён перайшоў з «Суцьеска» з чэмпіянату Чарнагорыі.

Дрынчыч пачаў сваю прафесійную кар'еру ў 2016 годзе ў футбольным клубе «Іскра» з чэмпіянату Чарнагорыі, у складзе якога правёў 162 афіцыйныя матчы. Перад сезонам 2021/22 футбаліст далучыўся да «Суцьескі». З гэтай камандай па выніках мінулага сезона Дрынчыч стаў чэмпіёнам Чарнагорыі.

Мае на сваім рахунку 7 матчаў за чарнагорскую «маладзёжку».