Усе навіны

Анцілеўскі пакінуў «Дынама» Тбілісі

22 студзеня 2023, 13:37

Беларускі нападаючы Дзмітрый Анцілеўскі пакінуў тбіліскае «Дынама». Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў.

Беларускі футбаліст правёў за «Дынама» 29 матчаў. За гэты час Анцілеўскі забіў пяць мячоў, зрабіў тры галявыя перадачы, а таксама заваяваў тытул чэмпіёна Грузіі.