Усе навіны

Лёсаванне фінальнага турніру Лігі Нацый. Іспанія згуляе з Італіяй, Нідэрланды – з Харватыяй

25 студзеня 2023, 13:16

У Ньёне (Швейцарыя) адбылося лёсаванне фінальнага турніру Лігі нацый.

У 1/2 фіналу Іспанія згуляе з Італіяй, а Харватыя – з Нідэрландамі. Фінальны турнір пройдзе ў Нідэрландах з 14 да 18 чэрвеня.

Паўфіналы пройдуць 14 і 15 чэрвеня, матч за трэцяе месца і фінал – 18 чэрвеня.