Усе навіны

Пераход Пэдра Пора ў «Тотэнхэм» не адбудзецца

30 студзеня 2023, 12:36

Правы абаронца «Спортынгу» Пэдра Пора не пяройдзе ў «Тотэнхэм», паведамляе The Athletic.

Раней была інфармацыя, што бакі дамовіліся аб трансферы. Аднак, па дадзеных крыніцы, «Спортынг» пасля гэтага адмовіўся ад прапанаваных умоў. Гулец засмучаны, бо клуб абяцаў адпусціць яго.

У гэтым сезоне 23-гадовы Пора правёў 21 матч за «Спортынг» ва ўсіх турнірах, на яго рахунку 2 галы і 9 асістаў. Дэталёвая статыстыка – тут.