Усе навіны

Канселу ўжо прыляцеў у Мюнхен. «Манчэстэр Сіці» не будзе шукаць замену партугальцу

30 студзеня 2023, 21:58

Трансфер абаронцы «Манчэстэр Сіці» Жаау Канселу ў «Баварыю» знаходзіцца на завяршальнай стадыі, паведамляе The Athletic.

Паведамляецца, што партугалец ужо прыляцеў у Мюнхен, дзе пройдзе медагляд і падпіша кантракт з мюнхенцамі.

Адзначаецца, што Канселу далучыцца да «Баварыі» на правах арэнды з опцыяй выкупу за 70 мільёнаў еўра.

ESPN паведамляе, што настаўнік «Сіці» Пеп Гвардыёла не будзе шукаць замену Канселу. Настаўнік задаволены гульнёй Натана Аке і Рыка Льюіса. Гвардыёла лічыць, што ў яго шмат абаронцаў, якія змогуць замяніць Канселу.

У бягучым сезоне партугальскі абаронца забіў 2 мячы і аддаў 4 асісты ў 26 матчах.