Усе навіны

Ігар Тудор пра 1:3 з «Ніцай»: «Не думаю, што памыліўся з выбарам стартавага складу»

6 лютага 2023, 11:01

Галоўны трэнер «Марселя» Ігар Тудор падвёў вынікі матчу з «Ніцай» (1:3).

«Гэта была цяжкая гульня супраць якаснага саперніка, які знаходзіцца ў добрай форме. Няма прэтэнзій да футбалістаў, у іх было жаданне і яны гулялі добра.

Алексіс не можа ўвесь час гуляць 90 хвілін, а ў Віціньі выдаўся добры матч, было некалькі добрых удараў. Яму яшчэ трэба адаптавацца пасля чэмпіянату Партугаліі, але станоўчыя моманты былі.

Не, не думаю, што памыліўся з выбарам стартавага складу. Мы не так шмат шанцаў далі апаненту, каб прапусціць ажно тры мячы, але дастаткова стварылі і заслужылі больш, чым на адзін гол. Трэба забыць гэты матч і засяродзіцца на наступным», – сказаў Тудор.

Украінец Руслан Маліноўскі выйшаў на замену пасля першага тайма і забіў дэбютны мяч у Францыі.