Усе навіны

«Чэлсі» запрасіў трэнера па ментальных навыках, каб ён развіў у камандзе культуру перамогі

7 лютага 2023, 17:50

«Чэлсі» наняў трэнера па ментальных навыках Гілберта Эноку, паведамляе The Telegraph.

Уладальнік «Чэлсі» Тод Боэлі лічыць, што пасля падпісання шэрагу футбалістаў, у камандзе зараз трэба развіць культуру перамогі. Менавіта гэтым будзе займацца Энока, які на працягу 22 гадоў працаваў са зборнай Новай Зеландыі па рэгбі. Чакаецца, што гэта будзе кароткатэрміновая праца, больш падобная да кансультацыі, чым паўнавартаснае знаходжанне ў штабе.

Энока вядомы сваёй канцэпцыяй пад назвай «няма прыдуркам». Ён распрацаваў культуру, паводле якой кожны чалец каманды бярэ на сябе адказнасць за свае дзеянні. Калі нехта з калектыву, напрыклад, спазняецца, то нясе адказнасць перад таварышамі па камандзе, а не трэнерскім штабам. З Энокай Новая Зеландыя двойчы запар выйграла ЧС па рэгбі ў 2011 і 2015 гадах.