Усе навіны

Экс-гулец мінскага «Дынама» Кота пра адбор Еўра-2024: «Андора можа стварыць праблемы для Беларусі»

10 лютага 2023, 13:15

Экс-гулец мінскага «Дынама» Карлас Кота, які на дадзены момант выступае ў «Санта-Каломе» ў Д1 Андоры, падзяліўся меркаваннем, што чакае зборную Беларусі ў адборы на Еўра-2024, дзе «нацыяналка» павінна перасекчыся са зборнай Андоры. Апроч названай зборнай, беларусы згуляюць у адной групе са Швейцарыяй, Ізраілем, Румыніяй і Косава.

– У гэтым годзе зборныя Беларусі і Андоры згуляюць у кваліфікацыі Еўра-2024. На іх вераснёўскі матч пойдзеце?

– Абавязкова. Калі знаходжуся ў нейкай краіне падчас сустрэч нацыянальных зборных, то імкнуся іх наведваць. Станецца, што буду ў Андоры – абавязкова схаджу. Лічу Беларусь фаварытам, але памятайце: апошнім часам Андора дабілася нядрэнных вынікаў (перамогі над Ліхтэнштэйнам і нічые з Малдовай і Латвіяй у Лізе нацый-2022/23 – Tribuna.com.) і можа стварыць праблемы для беларусаў, – сказаў Кота.