Усе навіны

Марсела Гальярда адмовіўся ўзначаліць «Лідс»

10 лютага 2023, 15:35

Марсела Гальярда не будзе галоўным трэнерам «Лідса», паведамляе журналіст TyC Sports Сезар Луіс Мерло.

«Лідс» зрабіў канкрэтную прапанову аргенцінскаму спецыялісту, але Гальярда адхіліў яе, бо мае намер прыходзіць у новую каманду толькі ў міжсезонны перыяд.

Раней Марсела ўзначальваў уругвайскі «Насьяналь» і аргенцінскі «Рывер Плейт», з абедзвюма камандамі па разе выйграваў нацыянальны чэмпіянат.

Акрамя Гальярда, «Лідс» прапаноўваў пасаду галоўнага трэнера Раулю, але той таксама адмовіў. Сярод іншых кандыдатаў – Карлас Карберан («Вэст Бромвіч») і Андоні Іраола («Рая Вальекана»).