Усе навіны

Рубен Бараха ўзначаліў «Валенсію»

14 лютага 2023, 17:00

Новым галоўным трэнерам «Валенсіі» стаў Рубен Бараха, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Ён замяніў Джэнара Гатуза на гэтай пасадзе.

Апошнім клубам 47-гадовага спецыяліста была «Сарагоса». Раней ён трэніраваў юнацкую каманду «Валенсіі», «Валенсію-В», «Эльчэ», «Раё Вальякана», «Спортынг» Хіхан і «Тэнэрыфэ».

Бараха выступаў за «Валенсію» як гулец. Разам з камандай ён двойчы выйграў чэмпіянат Іспаніі, па адным разе – Кубак Іспаніі, Кубак УЕФА і Суперкубак УЕФА.