Усе навіны

«Баварыя» прайграла ўпершыню за 20 матчаў

18 лютага 2023, 20:03

«Барусія» М перамагла «Баварыю» (3:2) у 21-м туры Бундэслігі.

Гэта паражэнне стала для «Баварыі» першым за апошнія 20 матчаў ва ўсіх турнірах – 16 перамог і 4 нічыі.

Да гэтага мюнхенцы ў апошні раз саступалі яшчэ 17 верасня мінулага года, калі на выездзе мінімальна прайгралі «Аўгсбургу» (0:1).

Калі заўтра «Уніён» Берлін пераможа «Шальке», то «Баварыя» страціць лідарства ў чэмпіянаце Германіі.