Усе навіны

Беларуская футбалістка Сас: «Не хачу, каб нашу мову забывалі»

22 лютага 2023, 11:35

Футбалістка зборнай Беларусі 19-гадовая Ганна Сас распавяла, чаму калі-нікалі вядзе свой Instagram на беларускай мове.

– Ты ў сваім інстаграме часам робіш допісы па-беларуску. Што цябе да гэтага матывуе ў першую чаргу?

– Не хачу, каб нашу мову забывалі. Хочацца пакінуць маленькі кавалачак беларускай мовы ў сябе ў акаўнце, як напамін пра яе важнасць.

– Які твой любімы твор на беларускай мове?

– Шчыра кажучы, на беларускай мове чытала толькі ў школе, і тады мне вельмі падабаліся вершы Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Асабліва мне запомніўся верш Багдановіча «Зімою».

– Тваё ўлюбенае слова на роднай мове?

– Каханне, – распавяла Сас.