Усе навіны

Былы трэнер «Зеніта» Петржела: «Ці ведаюць Малкам і Клаўдзіньё, што могуць патрапіць пад мабілізацыю?»

25 лютага 2023, 13:47

Былы галоўны трэнер «Зеніта» Уласціміл Петржела пракаментаваў атрыманне расійскіх пашпартоў футбалістамі піцерскага клуба Малкамам і Клаўдзіньё.

«Хачу сказаць толькі адно: цікава, ці ведаюць Малкам і Клаўдзіньё, што як грамадзяне Расіі яны зараз у тэорыі могуць патрапіць пад мабілізацыю?» – сказаў Петржэла.