Усе навіны

Тэн Хаг выйграў першы трафей з «МЮ»

26 лютага 2023, 21:36

«Манчэстэр Юнайтэд» перамог «Ньюкасл» у фінале Кубка англійскай лігі – 2:0.

Манчэстэрская каманда заваявала першы трафей пад кіраўніцтвам Эрыка тэн Хага, які ўзначаліў клуб перад стартам сезона 2022/23.

Увогуле для 53-гадовага нідэрландца гэта сёмы тытул у трэнерскай кар'еры. Раней ён выйграў з «Аяксам» тры чэмпіянаты Нідэрландаў, два Кубкі і адзін Суперкубак краіны.