none
Усе навіны

Катарцы лідзіруюць сярод прэтэндэнтаў на набыццё «МЮ», гатовыя заплаціць крыху больш за 5 млрд еўра

6 сакавіка 2023, 21:47
1

Катар афіцыйна заявіў пра планы купіць «Манчэстэр Юнайтэд» праз фонд Nine Two, паведамляе RMC Sport.

Фонд пад кіраўніцтвам Джасіма бін Хамада Аль Тані гатовы выдзеліць на набыццё ў цэлым крыху больш за 5 мільярдаў еўра. Таксама ёсць прапанова ад кампаніі Ineos Джыма Рэткліфа, але катарцы лідзіруюць у барацьбе. Яны хочуць поўнасцю выкупіць клуб разам з доўгам у 580 млн еўра.

У найбліжэйшыя тыдні катарцы правядуць сустрэчу ў Манчэстэры, каб вывучыць усю інфармацыю аб актывах клуба. Калі яны купяць «МЮ», то плануюць пакінуць Эрыка тэн Хага галоўным трэнерам.

ESPN паведамляе, што працаўнікоў «МЮ» запэўнілі – сітуацыя з магчымым продажам клуба будзе яснасць да канца сезона.

Журналіст Бэн Джэйкабс дае інфармацыю, што ў сакавіку пачнецца новая фаза продажу клубу, але яна яшчэ на вельмі ранняй стадыі працэсу. «МЮ» яшчэ трэба адкрыць поўную базу інфармацыі пра клуб, а незалежным ацэншчыкам – праверыць яе.