Усе навіны

«Арсенал» і «Манчэстэр Сіці» апярэджваюць «Ліверпуль» у АПЛ на 5 і 4 ачкі адпаведна

28 красавіка, 21:12

«Арсенал» і «Манчэстэр Сіці» адарваліся ад «Ліверпуля» ў табліцы АПЛ.

Мерсісайдцы ў суботу згулялі ўнічыю з «Вест Хэмам» (2:2) і маюць пасля 35 матчаў 74 ачкі.

«Манчэстэр Сіці» сёння, 28 красавіка, абыграў на выездзе «Нотынгем Форэст» (2:0) і набраў 79 балаў пасля 34 матчаў.

«Арсенал» адолеў «Тотэнхэм» (3:2) і мае пасля 35 матчаў 80 ачкоў.

Турнірная табліца АПЛ тут.