Усе навіны

Вінісіус Жуніяр: «На мне могуць фаліць 15 разоў за матч, а арбітр пакажа жоўтую толькі на 88-й хвіліне»

12 сакавіка 2023, 09:39

Вінгер «Рэала» Вінісіус Жуніяр падзяліўся думкамі пра працу арбітраў.

«Суддзі не фіксуюць фалы і не даюць жоўтыя карткі. Футбалісты могуць фаліць на мне 15 разоў за матч, а арбітр пакажа жоўтую толькі на 88-й хвіліне.

Супернікі павінны прыдумаць спосаб спыніць мяне. Ім вельмі лёгка гэта рабіць, парушаючы правілы і не атрымліваючы пакарання за гэта. Не асуджаю футбалістаў, але асуджаю арбітраў – яны павінны выконваць правілы.

Не прашу, каб хто мяне абараняў. Ніхто не абараняў мяне ў маім жыцці, акрамя маіх таварышаў па камандзе, маіх бацькоў і людзей, якім я падабаюся. Што я павінен зрабіць – старацца захоўваць чысты розум.

Вядома, часам памыляюся, мне ўсяго 22 года. Буду рабіць шмат памылак. Але хачу рабіць менш памылак і спрабаваць працягваць вучыцца», – сказаў Вінісіус.