Усе навіны

Стаў вядомы характар траўмы Юзэпчука, якую ён атрымаў у матчы супраць «Урала» Ганчарэнкі.

13 сакавіка 2023, 15:51

Прэс-служба маскоўскага «Тарпеда» распавяла, якую траўму атрымаў беларускі абаронца каманды Раман Юзэпчук у канцы першага тайма матчу 19-га тура РПЛ супраць «Урала» Віктара Ганчарэнкі.

«Па выніках праведзенай кампутарнай тамаграмы ў абаронцы «Тарпеда» Рамана Юзэпчука дыягнаставаны ацёк касцяной тканіны без парушэння структур», – паведамляе клуб.