Усе навіны

«МЮ» не будзе аспрэчваць 4-матчавую дыскваліфікацыю Каземіра

13 сакавіка 2023, 21:17

«Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў, што не будзе падаваць апеляцыю па чырвонай картцы хаўбека Каземіра ў матчы супраць «Саўтгемптана» (0:0).

Клуб вырашыў, што шанцы на адмену дыскваліфікацыі футбаліста невысокія.

Каземіра прапусціць 4 матчы, паколькі гэта яго другое адабранне ў сезоне АПЛ – не згуляе супраць «Фулхэма» ў Кубку Англіі, а таксама супраць «Ньюкасла», «Брэнтфорда» і «Эвертана» ў чэмпіянаце. Верагодна, ён вернецца на поле ў нацыянальных спаборніцтвах 15 красавіка супраць «Нотынгем Форэст».

Каземіра зможа згуляць супраць «Бэтыса» ў 1/8 фіналу ЛЕ, сустрэча адбудзецца 16 красавіка.

У гэтым сезоне ён забіў 5 мячоў і аддаў 5 галявых у 37 матчах.