Усе навіны

У кантракце Дзібалы з «Ромай» дзве клаўсулы: 20 млн еўра для італьянскіх клубаў і 12 млн – для замежных

14 сакавіка 2023, 12:38

У нападаючага «Ромы» Паўла Дзібалы дзве клаўсулы ў кантракце з рымлянамі, паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

Італьянскія клубы могуць набыць яго за 20 млн еўра, замежныя – за 12 млн. Аднак клаўсула для каманд з Серыі А стане несапраўднай, калі футбалісту падвысяць заробак з 3,8 да 6 млн еўра.

Дзібала стаў гульцом «Ромы» летам 2022 года, калі ў статусе свабоднага агента перайшоў з «Ювентуса». У гэтым сезоне ён забіў 13 мячоў і аддаў 8 галявых у 27 матчах. Статыстыка 29-гадовага аргенцінца тут.