Усе навіны

Кавалевіч пра звальненне гульцоў «Нёмана»: «Яны трэніруюцца, увесь час з камандай. Гэта гульцы асноўнага складу. Больш нічога не магу сказаць»

15 сакавіка 2023, 15:23
1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў інфармацыю пра разрыў і непадпісанне кантрактаў з чатырма гульцамі клуба, якія раней трапілі ў «чорны спіс» «Мінспорту».

– Па-першае, сёння ў нас выходны. Заўтра будзе трэніроўка, збярэмся. Па-другое, якое дачыненне я маю да разрыву кантрактаў? Хто разрываў – таму і патэлефануйце. Я галоўны трэнер, а не ў кадрах працую. Магу вам расказаць, як мы сыгралі, абмеркаваць нейкія тэхніка-тактычныя дзеянні, калі вы спытаеце.

– Але як галоўны трэнер вы ўжо напэўна зацікаўлены ў гэтых гульцах.

– Мы зацікаўлены ва ўсіх.

– Ёсць размовы, што гэтыя футбалісты могуць застацца ў «Нёмане», калі пройдуць «спецыяльную камісію».

– Я ўжо кажу: гэта не да мяне. Вядома, я ў іх зацікаўлены. І яны трэніруюцца, увесь час з камандай. Гэта гульцы асноўнага складу. Больш нічога не магу сказаць. Не валодаю сітуацыяй, – сказаў Кавалевіч.