Усе навіны

Філіп Рудзік: «На прафесійным узроўні больш выступаць не буду»

18 сакавіка 2023, 13:41

Беларускі паўабаронца Філіп Рудзік, які ў лютым пакінуў «Смаргонь», распавёў, што больш не будзе выступаць на прафесійным узроўні.

«На прафесійным узроўні больш выступаць не буду. Я ішоў «Смаргонь», каб дапамагчы свайму сябру і галоўнаму трэнеру Ігару Трухаву выйсці ў вышэйшую лігу. І ведаў, што так будзе. Па факце проста страціў год. Хаця думаў, што ў вышэйшай лізе ўсё апынецца па-іншаму.

У клубах, куды хацеў і мог перайсці, сказалі, што я стары. А выступаць у аўтсайдарах першай лігі я не гатовы. Але, калі атрымаецца, пагуляю яшчэ за «Мёры» у другой лізе. Раз у тыдзень можна пабегаць. У гэтай камандзе ў мяне таксама ёсць сябар, якому хочацца дапамагчы. Поле там нармальнае, так што гэта будзе нескладана», – сказаў Рудзік.