Усе навіны

«Тотэнхэм» разглядае кандыдатуру Зідана (Sky Sport Itlaia)

28 сакавіка 2023, 15:42

Былы трэнер «Рэала» Зінедзін Зідан уваходзіць у лік прэтэндэнтаў на працу з «Тотэнхэмам», паведамляе Sky Sport Itlaia.

Сярод іншых кандыдатаў пазначаны Юліян Нагельсман і Луіс Энрыке, якіх ужо згадвалі ў СМІ наконт «Тотэнхэма». Раней «шпоры» звольнілі Антоніа Контэ з пасады галоўнага трэнера. Да канца сезона з камандай будзе працаваць Крысціян Стэліні.

Апошнім месцам працы 50-гадовага Зідана быў «Рэал». Ён пакінуў клуб у 2021 годзе.