Усе навіны

Клубы АПЛ і Бундэслігі цікавяцца Кефрэнам Цюрамам

31 сакавіка 2023, 23:11

Адразу некалькі клубаў англійскай Прэм'ер-лігі і Бундэслігі зацікаўленыя ў паўабаронцы «Ніцы» Кефрэне Цюраме, паведамляе RMC Sport.

Сярод іх «Ліверпуль», «Ньюкасл», «Лейпцыг», «Айнтрахт» і «Манчэстэр Юнайтад».

У той жа час франкфурцкі клуб усведамляе, што амаль не мае шанцаў падпісаць 22-гадовага француза, улічваючы цікавасць больш вядомых каманд.

Раней гульцом цікавіўся «ПСЖ», але пакуль Цюрам не зʼяўляецца прыярытэтам парыжан на будучае трансфернае акно.

Чакаецца, што трансфер паўабаронцы абыйдзецца патэнцыйнаму пакупніку прыкладна ў 40 млн еўра.