Усе навіны

Грэм Потэр – пра 0:2 з «Астан Вілай»: «Калі паглядзіце на паглыбленую статыстыку, то ўбачыце шмат пазітыву»

1 красавіка 2023, 22:57

Галоўны трэнер «Чэлсі» Грэм Потэр пракаментаваў паражэнне ў матчы 29-га тура АПЛ супраць «Астан Вілы» (0:2).

«Гульцы аддалі ўсе сілы, узялі на сябе адказнасць, яны стараліся, у іх было шмат уваходаў у штрафную плошчу, удараў і нападаў.

У выніку, мы прапусцілі першы гол – справядліва. Мы саступалі 0:1, але гульцы адрэагавалі добра, так было на працягу ўсёй гульні. Другі прапушчаны расчараваў, бо мы добра пачалі другі тайм.

Але калі вы паглядзіце на паглыбленую статыстыку, то ўбачыце шмат пазітыву. Зрэшты, пакуль мы адчуваем сябе не надта пазітыўна.

Пасля паражэння заўсёды застаецца расчараванне. Мы павінны прааналізаваць гульню і паглядзець, што мы зрабілі добра, а што можам зрабіць лепей.

У ахоўным аспекце мы пакінулі сябе занадта адкрытымі, але, зноў-такі, калі паглядзець на статыстыку – у нас былі шанцы, мы выходзілі сам-насам. Але ў галоўным, у забіванні галоў, мы былі другія.

Не люблю нікога вінаваціць, я павінен узяць адказнасць на сябе. Мы – каманда і павінны трымацца разам. Мы выйграем і прайграем разам.

Мы адновімся і будзем рыхтавацца да наступнай гульні. Трэба адрэагаваць на паражэнне, гэта зразумела. Мы з нецярпеннем чакаем гэтага», – сказаў Потэр.