Усе навіны

Раберта Дэ Дзербі – пра Потэра: «Мне не падабаецца, калі трэнераў звальняюць, бо адказнасць ляжыць не толькі на іх – ёсць гульцы, клуб»

3 красавіка 2023, 20:23

Галоўны трэнер «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі пракаментаваў звальненне Грэма Потэра з «Чэлсі»

«Мне вельмі шкада. Я думаю, што вы надаяце занадта вялікае значэнне трэнерам, таму што гульцы заўсёды маюць важнейшую ролю. Мне не падабаецца, калі трэнераў звальняюць, бо адказнасць ляжыць не толькі на іх – ёсць гульцы, клуб.

Я хачу сказаць дзякуй Потэру. У мяне каманда з вельмі добрым стаўленнем і менталітэтам. Я не люблю казаць пра іншыя каманды і трэнераў», – сказаў Дэ Дзербі.

Раней была інфармацыя, што італьянскі спецыяліст знаходзіцца ў спісе кандыдатаў «Чэлсі».