Усе навіны

Потэр адхіліў прапанову «Лестэра», ён хоча ўзяць паўзу

3 красавіка 2023, 20:35

Грэм Потэр, якога ўчора звольнілі з «Чэлсі», адмовіўся ўзначальваць «Лестэр». Пра гэта сведчыць TalkSport.

Англійскі спецыяліст хоча ўзяць паўзу пасля перыяду працы ў лонданскай камандзе.

«Лестэр» нядаўна спыніў супрацоўніцтва з Брэнданам Роджэрсам. Была інфармацыя, што клуб таксама цікавіцца экс-трэнерам «Барусіі» Менхенгладбах Адзі Хютэрам. Каманда ідзе ў зоне вылету АПЛ.