Усе навіны

Карла Анчалоці: «У лютым я жартам сказаў трэнеру «Асасуны», што ў фінале мы будзем гуляць разам»

6 красавіка 2023, 11:42

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пракаментаваў выхад каманды ў фінал Кубка Іспаніі пасля перамогі над «Барселонай» (4:0, 4:1 па суме двух матчаў).

«Гэта быў дасканалы матч, інакш мы б не перамаглі тут (на «Камп Ноу» - заўв.) з лікам 4:0. У пачатку ў нас узніклі пэўныя цяжкасці, але першы гол змяніў дынаміку ўсяго матча.

У такіх сустрэчах важную ролю адыгрываюць характар і досвед. У нашым складзе мы злучылі энергію Радрыга, Вальвердэ і Камавінга з вопытам Вінісіуса, Модрыча і Кроаса. Каманда паказала відовішчную гульню.

У лютым я жартам сказаў Хагобе (Арасатэ, трэнер «Асасуны» – заўв.), што ў фінале мы будзем гуляць разам. Падыход у сённяшняй гульні быў такім жа, як і ў нашым матчы ў Ла Лізе, я толькі змяніў функцыі Радрыга. Гэта дробныя дэталі, якія вызначаюць вынік матчаў», – сказаў Анчалоці.

Фінал супраць «Асасуны» адбудзецца 6 мая.