Усе навіны

Эдуарда: «Самая вялікая зорка ў «Арсенале» – гэта каманда»

7 красавіка 2023, 13:19

Былы нападаючы «Арсенала» Эдуарда да Сілва падзяліўся меркаваннем пра моцныя бакі кананіраў.

«Самая вялікая зорка ў «Арсенале» – гэта каманда. Я не думаю, што гэты клуб створаны для суперзорак. Апошняя з іх была П'ер-Эмерык Абамеянг, але з ім нічога не выйшла.

Яны не спадзяваюцца на аднаго ці двух гульцоў. Мікель Артэта прымусіў іх працаваць як каманду, а не паасобку. Гаворка ідзе пра цяжкую працу і адзінства ў раздзявальні», – сказаў Эдуарда.

Харвацкі форвард выступаў за «Арсенал» з 2007-га па 2010 год.