Усе навіны

Максімум, які «Рэал» гатовы заплаціць за Беллінгема – 110 30 млн еўра. «Барусія» хоча 150-160 млн еўра

13 красавіка 2023, 23:00

Стала вядома, якую суму гатовы заплаціць «Рэал» летам за трансфер паўабаронцы дортмундскай «Барусіі» Джуда Белінгема.

Як паведамляе Madrid Xtra са спасылкай на Marca і ESPN, максімум, на які пойдуць мадрыдцы – 110 мільёнаў еўра гарантаванымі выплатамі і 30 мільёнаў еўра ў выглядзе бонусаў.

Раней была інфармацыя, што клуб пры гэтым сумняваецца ў прыярытэтнасці гэтай дамовы з-за няўдалага досведу адаптацыі англічан у Ла Лізе.

Журналіст Дэвід Арнштэйн з The Athletic дадае, што «Барусія» хоча атрымаць за 19-гадовага хаўбека 150-160 мільёнаў еўра.

Па папярэдніх дадзеных, ад падпісання Белінгема ўжо адмовіўся «Ліверпуль», аднак сярод прэтэндэнтаў да гэтага часу застаецца «Манчэстэр Сіці». Статыстыка Джуда – тут.