Усе навіны

Паўлавец выйшаў на поле ў складзе «Ламіі» упершыню з 13 лютага

13 красавіка 2023, 22:59

Беларускі абаронца Аляксандр Паўлавец выйшаў на поле ў складзе грэчаскай «Ламіі» ўпершыню з 13 лютага. Футбаліст аднавіўся пасля пашкоджання.

13 красавіка ў матчы ў адказ 1/2 фіналу Кубка Грэцыі яго каманда згуляла ўнічыю з ПАОКам (1:1). Паўлавец адыграў усе 90 хвілін. Першая сустрэча завяршылася з лікам 1:5.

У сёлетнім сезоне беларус згуляў у чатырох матчах. Правы на Паўлаўца належаць «Арэнбургу». Арэнда завершыцца 30 чэрвеня.